- Перадача: Актуальны мікрафон
- Дата: 05.08.2022

У Беларусі зменяцца правілы продажу аўтамабіляў на другасным рынку. Адпаведны ўказ быў падпісаны Прэзідэнтам.
Натарыяльнае пасведчанне здзелак прадугледжана ў якасці альтэрнатывы дзяржаўнай рэгістрацыі дагавораў і накіравана на спрашчэнне працэдуры адчужэння транспартных сродкаў.
Пры натарыяльным пасведчанні дагавора куплі-продажу аўто грамадзянам не трэба будзе звяртацца ў ДАІ для рэгістрацыі дагавора або пераходу права ўласнасці на аўто – натарыяльны акт ужо будзе з'яўляцца пацвярджэннем пераходу права ўласнасці. Што важна – усе неабходныя звесткі аб праведзенай здзелке натарыус накіруе ў ДАІ самастойна.
Пра гэта і не толькі ў эфіры Беларускага радыё гаворым разам са Старшынёй Беларускай натарыяльнай палаты Наталлей Барысенка. Мадэартары эфіру – Дзмітрый Рубашны і Алена Давідовіч.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: