Супрацоўнікі выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» НАТАЛЛЯ ЦВІРКО і СВЯТЛАНА ШТАБІНСКАЯ – у праграме «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
1 верасня ва ўсіх школах краіны Дзень ведаў пачаўся з урока «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння». За парты ўсіх памераў селі больш за мільён навучэнцаў, з іх 110 тысяч першакласнікаў. У апошнія гады ідзе актыўнае абнаўленне школьных падручнікаў і разнастайных дапаможнікаў, акрамя таго яны ўдасканальваюцца ў працэсе перавыдання. Толькі сёлета падрыхтавана некалькі дзясяткаў падручнікаў, усе яны выдадзены з улікам пажаданняў настаўнікаў і вучняў і пры ўдзеле беларускіх навукоўцаў. Распыталі гасцей, якія механізмы падыходу да распрацоўкі падручнікаў і якія кнігі, цікавыя і педагогам і вучням, выдадзены сёлета...
