Падзяліцца:
Новыя маршруты экспарту АПК – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 19.02.2024
Новыя маршруты экспарту АПК – «Свая зямля»

У адказ на глабальныя палітычныя выклікі, жорсткі санкцыйны ціск на харчовую галіну, беларускія сельгасэкспарцёры выпрацавалі ўстойлівую стратэгію замацавання пазіцый на рынку звыш 100 краін і адкрыцця перспектыўных накірункаў.

Выраб прадукцыі імпартазамяшчальнай, з дабаўленым коштам, дазваляе пастаянна нарошчваць продажаў у блізкім і далёкім замежжы. У прыярытэце Расія, краіны Пярсіцкага заліву, Азіі і Афрыкі. На новы ўзровень эфектыўнасці выходзяць гандлёва-эканамічныя адносіны з кітайскімі партнёрамі.

Намечаны план стварэння сумесных прадпрыемстваў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Паглыбленая інтэграцыя ва ўсіх сферах АПК абяцае рост вытворчасці і продажу па выніках года.

На якую беларускую прадукцыю расце попыт у свеце? Дзе выгадна прадаваць? Хто лідзіруе ў экспарце? У чым сакрэты стабільнага росту?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 17 лютага ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: