Падзяліцца:
Новыя накірункі на харчовым рынку – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 17.11.2025
Новыя накірункі на харчовым рынку – «Свая зямля»

Сёння 224 тысячы человек заняты ў сельскай гаспадарцы. Адзін аграрый дае работу амаль 10 гарадскім работнікам. Раслінаводы і жывёлаводы краіны ствараюць трывалую рэсурсную базу для вытворчасці канкурэнтаздольнай гатовай прадукцыі. Беларусы ў поўнай меры забяспечаны харчаваннем. Значны аб'ём айчынныя прадпрыемствы выгадна прадаюць на экспарт. 9 мільярдаў долараў, як падлічылі ў Мінсельгасхарчы, складзе выручка па выніках года.

Захаваць лінію росту дапамагае выставачная дзейнасць. Падчас 31-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы «ПрадЭкспа-2025» у партфелях заказаў беларускіх сельгасвытворцаў з'явіліся новыя адрасы.

З якой сыравіны вырабляюцца прадуктовыя брэнды? Дзе выгадна прадаваць навінкі? Якая прадукцыя рэнтабельная? Хто лідар па якасці? Пра што мараць аграрыі?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 15 лістапада ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: