Падзяліцца:
Новыя падыходы да кадравых праблем – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 07.04.2025
Новыя падыходы да кадравых праблем – «Свая зямля»

Сёння на перыяд масавай пасяўной у Пухавіцкім раёне працуюць кваліфікаваныя механізатары і спецыялісты з горада. Дзякуючы загадзя заключаным дагаворам, цеснай узаемасувязі са службай занятасці райвыканкама, не назіраецца адхіленняў ад рабочага графіку сяўбы і падкормак азіміны.

Складаней з дэфіцытам кадраў у жывёлагадоўлі, сельскай медыцыне і адукацыі. Патрэбны не часовыя, а пастаянныя работнікі. Апраўдвае надзеі правядзенне сезонных кірмашоў вакансій. Добры плён дае профільнае навучанне ў школах.

Чым прываблівае вёска? Якія вакансіі існуюць на сучасных вытворчасцях? Колькі створана новых рабочых месцаў? У чым сутнасць часовай занятасці? Якія змяненні дзеючага заканадаўства накіраваны на дапамогу беспрацоўным?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 5 красавіка ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: