Падзяліцца:
Новыя прадукты для беларусаў і на экспарт – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 20.11.2023
Новыя прадукты для беларусаў і на экспарт – «Свая зямля»

У Мінску на шматлікіх пляцоўках XXIX Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Прадэкспа-2023» беларускія вучоныя прадставілі лінейку функцыянальных прадуктаў для здароўя. Пасля дэгустацыі яны ўключаны ў пакет заказаў замежных кампаній і айчынных гіпермаркетаў на наступны год. Асаблівы попыт на хлебабулачныя, кандытарскія, мясныя і малочныя навінкі. Па выніках перагавораў у беларускіх вытворцаў з'явіліся новыя адрасы экспарту ў Індыі, Кітаі, Казахстане, Пакестане, Узбекістане, Турцыі і Расіі.

Які хлеб лечыць? У чым перавагі малака «А-2»? Ці ёсць цукеркі з малака? Што за прадукт дапаможа зменшыць вагу? Які колер прыносіць прыбытак?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 18 лістапада ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: