З дапамогай розных трэнінгаў, напрацоўкі навыкаў ў палявых умовах праходзяць вучэнні валанцераў Беларускага Чырвонага Крыжа, ствараюцца крызісныя цэнтры арганізацыі з дапамогай спецыялістаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Работа пачата маштабная.
Усё гэта накіравана ў першую чаргу на больш граматнае ўзаемадзеянне з мігрантамі. Два апошнія міграцыйныя крызіы – на беларуска-польскай мяжы і на ўкраінска-беларускай даказалі: працаваць з мігрантамі патрэбна ўмела, дастойна, граматна і мець неабходныя кадры, што могуць працаваць ў крызісных сітуацыях і пры любых абставінах.
Пра гэту работу і іншыя праекты Беларускага таварыства Чырвонага крыжа сёння і пагаворым з генеральным сакратаром Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыем Шаўцовым.
Мадэратары эфіру – Алена Швайко і Дзмітрый Рубашны.