Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ІГАР ЗАВАЛЕЙ – у «Сямейнай праграме» НАСТАССІ ЕРМАЛЮК.
Бацькі, бабулі і дзядулі маюць вялікае значэнне ў выхаванні падрастаючага пакалення. Аднак немалаважная роля адводзіцца і краіне. Наша дзяржаўная палітыка сёння – гэта усебаковая падтрымка сям'і і мацярынства, адукацыя і выхаванне, ахова здароўя і спартыўнае развіццё, падтрымка ініцыятыў маладзёжных арганізацый, пашырэнне іх дзейнасці і далучэнне да вырашэння важных для грамадства пытанняў. Якія магчымасці ёсць у беларускіх дзяцей і моладзі і як правільна да іх ставіцца і імі карыстацца? Распыталі нашага госця.