«З Аляксеем Фраловым мы стаім практычна на тым самым бруку, па якім хадзіў кампазітар. Пад званы касцёла, у які Стасік Манюшка і сам не раз бег паслухаць арган, мы падыходзім да Дома Манюшкі. Менавіта сюды, на тагачасную вуліцу Валоцкую, а цяпер Інтэрнацыянальную, 21 пераехала ў 1830 годзе сям'я будучага кампазітара…»
АЛІНА СТРАШКЕВІЧ запрашае ва ўяўную вандроўку па Мінску XIX стагоддзя! Разам з вядомым беларускім музыкантам і гісторыкам АЛЯКСЕЕМ ФРАЛОВЫМ пройдзем сталічнымі шляхамі нашага славутага класіка Станіслава Манюшкі.