Больш за 45 тысяч школьнікаў прынялі ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах Перамогі». Праект стартаваў яшчэ летась, а заключны этап быў прымеркаваны да Дня піянерскай дружбы. У веданні гісторыі сваёй краіны, яе ваеннага мінулага спаборнічалі на фінішы шэсць каманд акцябрат і сем піянерскіх дружын. Сярод іх – каманда «Вірох» сталічнай гімназіі №2.
Як ладзілася анлайн-падрыхтоўка да гульні, што цікавага даведаліся гімназісты падчас яе, чым адметны быў фінал – пра гэта ў праекце «Пакаленне XXI».
Праграма за 23 мая ў 11-00.