Пачнем з навіны, а дакладней, з Указа, які з'явўся літаральна ўчора – Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ пад нумарам 378, згодна з якім у беларускае грамадзянства прыняты 355 чалавек, у тым ліку 48 непаўналетніх. Сярод тых, хто атрымаў грамадзянства Беларусі, выхадцы з 26 краін: Азербайджана, Арменіі, В'етнама, Германіі, Ірана, Казахстана, Латвіі, Лівана, Літвы, Сірыі, Турцыі, Украіны, Эстоніі і іншых дзяржаў. Беларускія пашпарты атрымаюць і пяцёра прадстаўнікоў розных відаў спорту, якія прыбылі ў нашу краіну з Расіі. Усе яны паказалі ўжо сваё майстэрства на беларускіх спартыўных арэнах.
Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні шэрагу заяў аб прыёме ў грамадзянства. Падобныя рашэнні прымаюцца ў адносінах да асоб, якія доўгі час нідзе не працавалі, неаднаразова парушалі законы Беларусі. І тут патрэбна адзначыць, што за перыяд выканання даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага ў ходзе «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», грамадзянамі Беларусі сталі 6758 чалавек. Гэта 3385 замежных грамадзян і 3373 чалавекі набылі грамадзянства ў рэгістрацыйным парадку.
Дарэчы, заявы аб прадастаўленні беларускага грамадзянства працягваюць паступаць.
І вось тут ў разрэзе гэтага Указа я б хацела нагадаць яшчэ адзін дакумент – таксама Указ Прэзідэнта, згодна з якім грамадзяне, што прыбываюць з Украіны, ураўняныя ў правах з грамадзянамі Беларусі. Дакумент якраз і распрацаваны ў мэтах аказання дапамогі ўкраінцам, што прыбылі на нашу тэрыторыю і аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Дакумент гэты ў эфіры Беларускага радые ў праграме «Актуальны мікрафон» пракаменціраваў Генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў. Паслухайце.
Дык вось, згодна з гэтым Указам, украінцы маюць права на дашкольную, агульную і спецыяльную адукацыю. Рэальна атрымаць і прафесійна-тэхнічную і вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. Даступным стане і медыцынскае абслугоўванне, прызначэнне пенсій і пасобій на дзяцей.
Акрамя таго, грамадзяне Украіны вызваляюцца ад уплаты дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю часовага знаходжання ў Беларусі, за разгляд заявы на выдачу дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, за выдачу біяметрычнага віда на жыхарства, за выдачу дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю.
Словам, бонусаў па гэтым Указе для ўкраінцаў шмат. Так, яны, украінцы, нашы людзі. Не раз Прэзідэнт Беларусі гаварыў пра гэта на розных нарадах. Таму і такая дапамога, як з боку дзяржавы, так і ад грамадзян. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што беларусы – мірныя і спагадлівыя людзі. Мы адгукнемся на любую бяду.
На сёння больш за 60 тысяч грамадзян Украіны з пачатку лютага гэтага года прыбылі ў нашу рэспубліку. Звыш 35 тысяч – транзітам праз краіны Еўрасаюза, звычайа цераз Польшчу і Літву. Чаму там не затрымаліся? Пытанне рытарычнае... Мяркую, не патрабуе асаблівага тлумачэння.