Сёння хачу паразважаць на тэму, пра якую, упэўнена, часцяком задумваецца кожны з нас. Што магло б быць з нашай дзяржавай, з намі, калі б у жніўні 2020 годзе падзеі развіваліся інакш?
Прайшло роўна два гады з лёвывызначальнай даты – дня прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Для гісторыі два гады – няшмат. Нібы гэта было толькі ўчора.
Памятаеце тое лета? Мітынгі, абяцанні і правакацыі, дыялогі і дыскусіі ў грамадскім транспарце. Перадвыбарная мітусня. Пасля – барыкады на вуліцах, правакацыі на чыгунцы, стыхійныя сходкі ў дварах і агрэсія... Агрэсія, падмацаваная радыкальнымі элементамі. Некаторыя нашы былыя калегі-журналісты не вытрымалі такога эмацыянальнага прэса. Засталіся самыя моцныя духам, адданыя любімай справе і роднай Беларусі.
А яшчэ добра памятаю, як літаральна за пяць дзён да выбараў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выступіў перад народам. Сёння многія аналітыкі і ўнутры краіны, і за мяжой цытуюць нашага лідара. Многія пасылы з таго выступлення беларускага Прэзідэнта аказаліся прароцтвам. А фраза «Любімую не аддаюць», несумненна, стала сімвалам.
А ці заўважылі вы, як змянілася Беларусь за два гады, як змяніліся мы самі? Прачнулася ў беларусаў адвечная мудрасць і абачлівасць. Сёння мы іншыя – нацыя стала кансалідаванай. Поўны давер уладзе і Прэзідэнту. Палітыка дзяржавы пры гэтым не змянілася – яна накіравана на кожнага беларуса, кожную сям’ю.
Галоўнае – мы маем абноўленую Канстытуцыю. Якраз работа над Асноўным законам дзяржавы і стала той кансалідуючай сілай, калі грамадства пачало мысліць па-дзяржаўнаму і разам здолела адкінуць наслаенні беларускага майдана, сумніўных лідараў і сумніўныя ідэі. І яшчэ – сёння мы маем сапраўднага народнага Прэзідэнта, які адвеў Беларусь ад бездані, хаоса і эканамічнага калапса. І маем моцнае сяброўства з Расіяй.
Возьмем 2022 год. Ён прынёс свету новыя выклікі: лакальны канфлікт Расія-Украіна, перагляд светаўладкавання, падзел на сваіх і чужых на планеце. Усё часцей заходнія палітыкі на дапамогу клічуць прывід ядзернай вайны, трэцяй сусветнай. Заходнія аналітыкі і палітыкі ў роспачы – на планеце ў розных рэгіёнах чакаецца вялікі голад. Яго прагназуюць канкрэтныя дзяржавы.
А Беларусь убірае хлебную ніву. Уборка ў самым разгары. Беларусь рыхтуецца адправіць дзяцей ў новыя школы першага верасня. Беларуска-расійскія сумесныя студэнцкія будаўнічыя атрады працуюць над рэстаўрацыяй мемарыяльнага комплекса «Хатынь» – мы памятаем і ганарымся нашымі дзядамі, якія прайшлі ваенымі дарогамі Вялікай Айчыннай. Мы жывём!
А што засталося ў сухім астатку пасля «рэвалюцыйных» жнівеньскіх падзей 2020 года? А нічога. Былыя лідары беларускага майдана за мяжой. Прозвішчы некаторых з іх ужо нават і не ўспомніць. Не цікава...