Пачну з фразы, якую сёння часта можна пачуць і сярод знаёмых на кухні, і ў грамадскім транспарце. Людзі, маўляў ў Беларусі сталі надзвычай палітызаваныя. Любую падзею ў краіне кожны інтэрпрэтуе па-свойму. Яно і зразумела: кожны разважае ў меру сваёй дасведчанасці. І тут мяне дапаўняюць прадстаўнікі прадзвінутага маладога пакалення, маўляў, так, каментарыі могуць быць розныя. Нельга скідваць і вялікі ўплыў сацыяльных сетак. Негатыўны ўплыў. Тут дапамагае толькі логіка і мудрасць.
Зрэшты, беларусы даўно лічыліся нацыяй высокай палітычнай культуры. Мудрымі і памяркоўнымі нас зрабіла само жыцце на перакрыжаванні гістарычных і гандлёвых дарог. Калі вобразна, то гэта гучыць дзесьці так: направа звернеш – могуць быць непрыемнасці, налева – яшчэ больш непрыемнасцей. Таму вырашылі беларусы: лепш заглянуць у глыбіню сваёй гісторыі і браць адтуль лепшае, народнае, выверанае стагоддзямі.
Сёння ў Беларусі завяршаецца галасаванне за выбар даты дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства. Так, сёння 10-га сакавіка – апошні дзень, калі можна выбраць любы з прапанаваных варыянтаў, запоўніўшы спецыяльную форму для галасавання на сайце VI Усебеларускага Народнага Сходу. Памятаеце, менавіта там і была агучана ідэя такога свята.
Нагадаем, варыянтаў прапануюцца два. 17 верасня – у гэты дзень у 1939 годзе пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, у выніку якога адбылося аб'яднанне Заходняй Беларусі і БССР. І 14 лістапада – у гэты дзень у 1939 годзе на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР быў падпісаны закон аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Можна, па-рознаму, адносіцца да названых дат, аднак гэта наша гісторыя, Мы, беларусы, выйшлі менавіта з гэтых гістарычных дат. А свята такое нам патрэбна. Мы заўседы былі адзінай нацыяй. У гады ліхалецця і маладыя, і старыя абаранялі родную зямлю. Мы – нацыя, якая на дапамогу заўсёды прыходзіла суседу, працягвала руку дапамогі дзяржавам – далекім, заакіянскім, калі там здаралася бяда. Прыкладаў таму шмат. Калі ласка.
Фукусіма, Японія. У тым, што наш вопыт барацьбы з радыяцыяй унікальны, адзначаюць японскія спецыялісты. І да пандэміі ў нашых дзіцячых санаторыях адпачывалі і папраўлялі здароўе кожны год японскія дзеці. Мы першыя даслалі ў Кітай набходныя сродкі масавай абароны падчас піка пандэміі ў гэтай усходняй дзяржаве. Гэты жэст добрай волі высока ацанілі кітайскія сябры. Бо справа тут не ў колькасці дасланых сродкаў, а ў той спрадвечнай беларускай дабрыні і спагадзе...
Беларусы – людзі мірныя і стваральныя. Генетычна ў нас закладзена чалавечнасць і спагада, мірнае вырашэнне праблем і мірнае суіснаванне розных рэлігій.
Так, ХХІ стагоддзе дыктуе свае законы. Свет становіцца больш жорсткім і агрэсіўным. Выстаяць беларусы могуць толькі разам, адзінствам і сваей памяркоўнасцю. Восеньскія падзеі нас навучылі многаму. Гэта адзначаюць усе: і палітыкі, і эканамісты, і простыя людзі. Наступіў час роздуму і здаровага сэнсу. Беларускае грамадства нельга раскалоць, бо мы адзіныя і самі будзем вырашаць лёс сваей Радзімы.