Паспрабуем падлічыць, колькі на Беларусі за год праходзіць розных знакавых культурных мерапрыемстваў і фестываляў і раскажам пра некаторыя.
На календары падзей Беларусі гэтага года пазначана 120 яркіх і знакавых культурных падзей. Каляндар распрацоўвалі разам з рэгіенамі. Здзіўляе і уражвае розная тэматыка і маштаб падзей. Адразу трапляюць пад падлік Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску і восеньскае цікавае традыцыйнае літаратурнае свята «Дзень беларускага пісьменства». Апошняе кожны год мяняе свой адрас, сёлета пройдзе ў Гарадку Віцебскай вобласці. Далей – у Паставах – фестываль такога цікавага жанру, як «Іграй, гармонік!»
Пачнём з вясны і з Гомельскай вобласці. Шыкоўны фестываль фальклора і народных традыцый — вясновы абрад «Юраўскі карагод». Не раз ў праграмах Беларускага радыё ад нашых рэгіянальных журналістаў гучалі рэпартажы з гэтага фестывалю. Абавязкова завітайце — праходзіць ён у вёсцы Пагост Гомельскай вобласці.
Замацавалася ў фестывальным календары і мае папулярнасць рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі». Радкі Купалы адразу нагадваюць і адрас свята — так, Вязынка, база Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Вязынка» ў Мінскай вобласці. Ад Мінску некалькі станцый электрычкай – і вы на свяце. Была не раз на ім. Да позняга вечара праходзяць там мерапрыемствы: цікава, аўтэнтычна, шмат сувенірнай прадукцыі, якую, дарэчы, можна набыць толькі ў Вязынцы —стараюцца мясцовыя ўмельцы. Гэта свята мае багатую гісторыю і праводзіцца з 1972 года.
Калі браць сам Мінск, то зноў вясной на тэрыторыі Верхняга горада пройдзе свята, мэта якога – папулярызацыя народных мастацкіх рамёстваў – рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Вясновы букет».
Ідзем далей па краіне і пра наступнае свята – «Купалле» у Александрыі Магілеўскай вобласці. Яно па тэрмінах амаль супадае са «Славянскім базарам у Віцебску. Лічыцца самым наведваемым святам. Толькі ў мінулым годзе — ёсць таквая лічба – «Купалле» наведала амаль 100 тысяч чалавек. Свята з'ядноўвае традыцыі, час і пакаленні – яркае і відовішчнае.
Калі браць Віцебшчыну, то у гэтым рэгіене штогод праводзіцца 13 міжнародных фестываляў. Называць іх не буду, а спынюся на тых, якія больш ведаюць мясцовыя жыхары. Міершчына – фестывааль «Жураўлі і журавіны». «Браслаўскія зарніцы», свята сярэднявекавой культуры «Меч Брачыслава», «Віва Браслаў». Вельмі рэкамендую наведаць экалагічны фестываль у Верхнедзвінскім раёне – «Асвейскія росы». На віцебшчыне запланаваы на восень і фестываль, прысвечаны беларускай бульбе.
У брэсцкім рэгіёне з экзатычных фестываляў варта назваць другі па ліку фестываль моды і стылю – «LookБуг». Першы ў мінулым годзе сабраў 40 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Сёлета ён пройдзе ў ліпені і ўжо ёсць жадаючыя на яркае шоу моды.
Далей раскажам схематычна. На гродзеншчыне абласныя «Дажынкі» пройдуць ў Зэльве. Выдаткаваны ўжо і фінансы на добраўпарадкаванне гарадка – каля 7 мільёнаў беларускіх рублеў.
І на завяршэнне такога фестывальнага знаёмства факт такі. Зацверджаны лагатып культурнай сталіцы Беларусі 2023 года – горада Слуцка. Увасабленнем культурнага складніка Слуцка і Слуцкага раёна выбраны слуцкі пояс – ён займае галоўнае месца кампазіцыі. У лагатыпе таксама выкарыстоўваецца выява аднаго з арнаментаў Слуцкага пояса, выкананая ў тэхніцы інкрустацыі саломкай. Распрацавалі лагатып у Слуцкім раённым цэнтры народнай творчасці.