Мяркую, што сёння кожны чалавек, які мае чыстае сэрца і здравы розум не можа заставацца раўнадушным да жудаснай трагедыі, што адбылася ў адной са школ Іжэўска. За гэтай жудаснай навіной стаіць адзін вырадак, што зрабіў такі бесчалавечны акт. У яго выніку загінулі 17 чалавек, у тым ліку 11 школьнікаў. Многіх параненых перавезлі з Іжэўска ў Маскву, каб выратаваць і падлячыць ад раненняў.
Беларускія жанчыны, беларускія маці не засталіся раўнадушнымі і прыйшлі напярэдадні да расійскага пасольства, каб выказаць сваю падтрымку жанчынам і маці з Іжэўска. Гэта прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын. Яны ўсклалі кветкі, каб ушанаваць памяць загінуўшых у школе Іжэўска. І гэта невялікая толіка той цеплыні і спагады іжэўскім маці, што маглі зрабіць беларускія жанчыны. Так, не бывае чужога болю, чужых трагедый. Як не бывае і чужых дзяцей. Гэтых 11 школьнікаў раніцой адпраўлялі на вучобу іжэўскія маці. Адпраўлялі за ведамі і з надзеяй, што яны вернуцца дадому. Чым вымераць іх боль, якімі словамі падтрымаць іх – вельмі складана для нас. Гэта ўсё вельмі балюча і хвалююча.
І ўсё гэта адбываецца па прычынах, якія залежаць не столькі ад нас, колькі ад таго, што зараз адбываецца ў свеце. Так, пакуль вядома, што злачынец быў псіхічна хворы. Аднак чаму на яго рукавах была нацысцкая свастыка, чаму ён быў апрануты ў даволі спецыфічнае адзенне. Вядома, што стралок быў узброены двума траўматычнымі пісталетамі, якія былі перароблены пад стральбу баявымі патронамі. Паўстае пытанне: адкуль столькі зброі ў звычайнага хлапчука. І галоўнае, адкуль такая звярыная і лютая нянавісць да школы, якую скончыў ў свой час. Да настаўнікаў і да дзетак – адкуль? Яшчэ трэба будзе ўсталяваць, ці была гэта спланаваная акцыя, хто стаіць за псіхічна хворым чалавекам. Але ў любым выпадку такія рэчы недапушчальныя.
Я поўнасцю згодна з тымі словамі ў заяве Беларускага саюза жанчын, што гэта бесчалавечнасць пачатак бярэ ад ідэалогіі фашызма, што як зараза распаўсюджваецца цяпер па многіх заходніх і не толькі заходніх краінах. А потым падпітка інтэрнэтам. Менавіта там няспраўныя мазгі бяруць той негатыў, які потым становяцца іх ідэалогіяй. Як кажуць, «клікаюць» на тыя навіны, што дэманструюць насілле ў прыгожай галівудскай форме і пасмейваюцца над інтэрнэтаўскімі трагедыямі. Такія вось дзівосы з насіллем і крывей. Як жа забаўна!
Таму, як важна сёння маладым людзям, нашым дзецям прывіваць з маленства разумны кансерватызм, імунітэт ад бяздушша. Каб маглі разбірацца ў сацыяльным смецці: дзе нармальныя рэчы, а іншыя і чытаць не варта. Выхаваць асобу і сапраўднага грамадзяніна ў наш час цяжэй, чым, да прыкладу, гэта было ў савецкі перыяд. Тут я згодна: тады і школа, і бацькі, і нашы дзяды-пераможцы былі тым прыкладам гуманізму і дабрыні, спагады і вялікай душэўнай трывогі за мір і спакой ў краіне, у кожным доме.
Як важна нам зараз у Беларусі шанаваць той мір і спакой, у якім мы жывем з вамі. Бо мы спакойна адпраўляем дзяцей у школу і разумеем, што дзеці нашы пад наглядам. Але і тут раслабляцца не трэба. Дарослыя павінны разумець: сям'я, школа, дзяржава павінны займацца выхаваннем у адным парыве. Не праходзьце міма, калі заўважылі, што заняткі дзяцей выклікаюць пытанні, а іншы раз і трывогу. Калі заўважылі падазроны інтэрнэтаўскі чат. А калі з'явіўся новы сябрук з выключна негатыўнымі выказваннямі пра тыя ці іншыя падзеі, пра бацькоў, настаўнікаў – тут патрэбна не трывога, а сігнал «SOS». Тэрмінова. Словам, мы ў адказе за тых, хто з намі побач.