Сённяшні дыялог з вамі, паважаныя слухачы, па сутнасці, я б назвала «пасляслоўем» пасля вялікага народнага форуму – VI Ўсебеларускага народнага сходу. Згадзіцеся, рэзананс шырокі. Нават ў тых жа тэлеграм-каналах, якія яўна настроены толькі на крытыку. Як кажуць – нічога святога. Мне, як журналісту, давялося працаваць і асвятляць падзеі такога народнага веча усе шэсць разоў. І мае адчуванне такое. Пра яго больш дэталева. Гэта маё журналісцкае, асабістае – тут ёсць і пазіцыя журналіста і чалавека, які нарадзіўся тут у Беларусі, і тут мая малая Радзіма і Радзіма маіх унукаў.
Першы народны форум 1996 года чымсьці нагадваў селетні – шосты. Чым? Была трывога. Тады, у 1996 годзе – пустыя прылаўкі магазінаў, невыразныя палітычныя лозунгі новых лідэраў, што з'явіліся адразу пасля распаду Савецкага Саюза. І турбулентнасць. Прычым і палітычная, і эканамічная.
Памятаю, мы разам з калегам Аляксандрам Цітаўцом – тады толькі пачала пра сябе заяўляць папулярная і зараз інфармацыйна-аналітычная праграма «Радыефакт» – дык вось, мы разам з рабочымі Мінскага трактарнага завода каля будынку Дома ўрада. Людзі былі ў роспачы. Безнадзейнасць: заработную плату не плацілі некалькі месяцаў. Прадуктаў у крамах мізэр. Трывога сённяшняга дня тая ж, аднак падмурак іншы. Як можна пры самадастаковай дзяржаве, самадастатковых грамадзянах, прыгожа апранутых і сытых, раскалоць грамадства на чужых і сваіх. Мяркую, што слухачы разумеюць мяне, што я маю на ўвазе – той пратэстны незразумелы рух. Таму многія дэлегаты, што прыйшлі ў Палац Рэспублікі на народнае веча, таксама адчувалі трывогу. Гаварылі адкрыта. Якое выйсце, як кансалідаваць беларусаў, як перанакаць тую частку пратэстнай моладзі, што «дармавой манны нябеснай не бывае». Апрыоры не бывае. А перамены... перамены будуць. Яны – аснова новай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступную пяцігодку. Зараз дакажу вам гэта. Аднак з-за недахопу часу – схематычна. Вы людзі адукаваныя і самі можаце прачытаць ўсе. Зрэшты і адчуеце хутка многія перамены.
У планах – каласальны прарыў у эканоміцы, інвестыцыі і інавацыі. Аднак зараз больш дэталёва пра сацыяльную палітыку. Яна цікавіць пенсіянера, шматдзетную маці, інваліда і проста маладую сям'ю. Высокія тэмпы жыллевага будаўніцтва, поўная мадэрнізацыя сацыяльнай дапамогі. У фокусе – сем'і з двума дзецьмі. Перафармаціраванне пенсійнай сістэмы. Медыцына. Максімальны доступ да высокатэхналагічнай медыцыны не толькі ў буйных гарадах, але і ў глыбінцы.
Пра глыбінку – асобна. Малая Радзіма, нашы вёсачкі і аграгарадкі патрабуюць асаблівай дзяржаўнай увагі. Моладзь будзе заставацца працаваць у сельскай мясцовасці, аднак патрэбна кардынальна змяніць аграпрамысловы накірунак глыбінкі. Аграгарадкі не панацэя. Іх пакуль няшмат. Патрэбна ствараць невялікія прадпрыемствы на месцах, будаваць жылле для моладзі, узмацніць прафарыентацыю ў сельскіх школах. Была такая традыцыя ў савецкай адукацыйнай сістэме на весцы. Сама на сваім прыкладзе гэта ведаю. Бо ў сельскай школе хлопчыкаў і дзяўчынак вучылі першым азам шматграннага вясковага жыцця.
У інтэрв'ю журналістам пасля дыскусій шостага Усебеларускага народнага Сходу – мноства пазіцый, эмоцый, думак, версій. Іх аб'ядноўвала адно: наша сіла ў адзінстве, адзінстве пакаленняў. Да любых перамен трэба падыходзіць удумліва, што ўласціва беларусам. І яшчэ, дзяржава на новым вітку свайго развіцця. Так, 2021 год – год няпросты: тут пандэмія і глабальныя эканамічныя крызісы і свае палітычныя праблемы. Пра гэта гаварыў і Прэзідэнт краіны, гаварылі многія дэлегаты. Вытрымаем, значыць будзем жыць. Павінны вытрымаць.