Падзяліцца:
«Па сутнасці. Пыласос па цане аўтамабіля». Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 22.11.2021
«Па сутнасці. Пыласос па цане аўтамабіля». Радыёблог Алены Швайко (аўдыё)

Сённяшняя тэма дыялога са слухачамі прадыктавана шматлікімі навінамі ў СМІ, папярэджваннем адпаведных служб Міністэрства ўнутраных спраў. Махлярства. Памеры ўражваюць. Кожны дзень такія факты – чарговы раз кібермахляры выкралі ў адной грамадзянкі 40, у іншай 68 тысяч беларускіх рублей. Колькі раз мы з дапамогай спецыялістаў растлумачваем: не адказвайце на невядомыя тэлефонныя званкі, не вядзіцеся на сумніўныя прапановы накшталт таго, што вам ідзе прпанова паўдзельнічаць ў спецыяльнай аперацыі.

Прыклад, калі ласка! У 40-гадовай жыхаркі Пінска кібермахляры выкралі больш за 33 тысячы беларускіх рублеў. Па даных следства, на пачатку лістапада жанчыне ў мэсанджары Viber патэлефанавалі зламыснікі, якія прадставіліся супрацоўнікамі банка і праваахоўных органаў. Па іх словах, мясцовыя прадстаўнікі банкаўскіх устаноў незаконна аформілі крэдыты на яе імя. Пінчанцы прапанавалі паўдзельнічаць у спецыяльнай аперацыі. Махляры пераканалі яе пайсці ў некалькі банкаў і атрымаць крэдыты. Грошы пацярпелая пераводзіла на названыя суразмоўцамі рахункі. Затым ашуканцы паведамілі, што спецаперацыя паспяхова завершана, і неўзабаве ёй вернуць усе грошы. Аднак пазней жанчына зразумела, што яе падманулі і звярнулася ў міліцыю. Цяпер праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення злачынства, адзначаюць ў Следчым камітэце. Вядома, узбуджана крымінальная справа.

Ёсць нават даследаванне, што часцей за ўсе на такія махлярскія штукі пападаюцца маладыя людзі да 45 гадоў. Здавалася б, прадзвінутыя, шмат чытаюць, ведаюць усе электронныя прычуды з Інтэрнэтам, знаёмы са шматлікімі дэтэктыўнымі гісторыямі. Ды і не такія яны ўжо даверлівыя, як пажылыя. І тым не менш – такіх выпадкаў шмат, ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Есць тут і яшчэ адна махлярская асаблівасць: вельмі даказальны паважлівы голас з элементамі замбіравання і яму пачынаеш давяраць. Вось так ацэньвалі многія такія факты махлярства жанчыны, якія трапілі на іх вуду.

Ёсць яшчэ адна форма махлярства, пра якую не вельмі часта пішуць сродкі масавай інфармацыі: шматлікія прэзентацыі. Мне асабіста не раз даводзілася адбівацца ад прапаноў наведаць прэзентацыю бялізны, кухоннага посуду, бытавых прыбораў. Абяцаюць падарункі, шыкоўны абед з шампанскім. Асабліва пажылыя людзі, не маючы магчымасцей зносін у гэты пандэмічны перыяд, актыўна рэагуюць на такія прапановы. А потым – потым пачынаецца разчараванне і здзіўленне – як магла я купіць рэч, напрыклад, той жа пыласос, па цане амаль што легкавога аўтамабіля. Магчыма я тут ўтрытую, але сама сутыкнулася з сітуацыяй сваей знаёмай. Грошы збірала на лячэнне зубоў, а аддала на сокавыціскалку, якая, безумоўна, столькі не каштуе – каля тысячы долараў. Прэзентацыі праходзяць зычайна ў атмасферы агульнай эйфарыі, радасці, параіцца няма часу са сваімі роднымі – хутчэй патрэбна набыць раскошу.

Я дапускаю, што замежныя фірмы ў Беларусі, безумоўна, працуюць афіцыйна, маюць адпаведныя сертыфікаты і дакументы. Але ж, вы паглядзіце іншы раз на той кантынгент, што прыходзіць на прэзентацыю і арыентуйцеся на здаровы сэнс. Іншы раз пажылога чалавека можна давесці і да інфаркту цаной вашай прадукцыі.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: