Мне даводзілася назіраць і нават быць удзельнікам сямейных спрэчак трох пакаленняў. Бабуля з дзядулем, маладыя бацькі і унукі, якім гадоў так па 17-18. Спрэчкі гарачыя і прычына іх можа быць рознай. Да прыкладу, патрэбна купіць тую альбо іншую мэблю ці рэч ў кватэру. Тым больш, што ўсе тры пакаленні жывуць ў адной кватэры. Далей спрэчка тычыцца таго, у якую вышэйшую навучальную ўстанову патрэбна паступаць вучыцца ўнуку альбо ўнучцы. І трэцяя прычына: прафесія, што выбрана для самага маладога члена сям'і, не задавальняе заработнай платай. Усе спрэчкі праходзяць на дачным участку, і заканчваюцца ў цёплы летні вечар добрай мілагучнай песняй. А яна абавязкова павінна быць з тых часоў – савецкіх. Накшталт «куда бежит тропинка милая», альбо пра «рабіну кудравую». І парадокс – спяваюць ўсе, нягледзячы на прабелы ў многіх па вершаванай частцы песні. Гэта сям'я.
Параўнанне такое я прывяла невыпадкова. Мы, беларусы, беларуская нацыя, таксама сям'я. На зямлі нашай жывуць, нават калі палічыць з часу заканчэння Вялікай Айчыннай, чатыры пакаленні. У сям'і есць месца і ўспамінам ветэрана, разважанням людзей з добрым кар'ерным ростам, маладых, якія толькі-толькі пачынаюць будаваць сваё жыццё. Ва ўсіх розныя погляды на палітыку і культуру, на матэрыяльныя выгоды і нават на прагноз надвор'я. Аднак знаходзяць жа ўзаемаразуменне і паважліва адносяцца да кожнай пазіцыі!
Нам сёння, беларускаму народу, патрэбна якраз такое ўзаемаразуменне. А нас, наадварот, клічуць на вуліцу, падкідваюць сумніўныя лозунгі і сімвалы. Нам дыктуюць, як павінна жыць беларуская нацыя. Унукі не разумеюць бацькоў, пачынаюць больш давяраць сацыяльным сеткам – там інфармацыя такая цікавая і рамантычная, бо кліча на вуліцу, кліча «за свабодай». Бацькі пачынаюць спрачацца з ветэранам. Разлад ў сям'і – гэта як раскол нацыі. Як паказвае гісторыя, эйфарыя ад рэвалюцыйцных заклікаў і подзвігаў хутка праходзіць. Наступае расчараванне, ад якога горыч за страчаныя перыяды жыцця, за ідэі, якія аказаліся фальшывымі, за людзей, якія завуць сення на барыкады, а заўтра знікнуць за мяжой. Галоўнае – за што і за каго? Час падумаць... Якая цана такіх узрушэнняў.
Сёння ў беларускай нацыі перыяд нялегкі. Зрэшты, як і ва ўсім свеце. Вялікія страты – і маральныя, і матэрыяльныя – нанесла падэмія. Яна яшчэ не закончылася і новыя факты пра хваробу з-за мяжы несуцяшальныя. Так, сёння ўвесь свет стаіць на парозе змяненняў. І акцыі пратэсту за мяжой з патрабаваннямі рэформ пастаянна выходзяць за рамкі мірных. Дэманстрацыі, шэсці, мітынгі бударажаць розныя краіны, вымушаючы ўладу прымяняць меры абароны. Гэта функцыя ўлады – служыць усяму грамадству, абараняць устоі заснаванай грамадствам дзяржавы.
Таму сёння патрэбна быць разам, быць адзіным народам, якому пад сілу ўсё. Бо гісторыя не раз даказвала, беларусы выстаяць ў любых абставінах. Нам, беларусам, нішто і ніколі не давалася дарэмна. Манна нябесная не падала і залатыя зліткі не звінелі. Мы працавалі. А калі вораг прыходзіў на нашу зямлю, змагаліся. Да апошняга.
Беларуская нацыя лічыццца нацыяй мудрай і памяркоўнай. Давайце вырашаць спрэчныя пытанні ў дзяржаве разам, самі без падказак і прымусу. Як на сямейным савеце. Выслухаць кожнага і прыняць рашэнне, накіраванае на росквіт краіны і на мірнае жыцце для нашых дзяцей і ўнукаў.