Такія цеплыя летнія дзянькі, ёсць магчымасць адпачыць у свой традыцыйны водпуск. Гэта і прымусіла мяне прагледзець турыстычныя маршруты нашай Беларусі. І паралельна заглянуть на расійскія. Дарэчы, усё гэта можна і сумясціць.
Размова з турыстычнымі аператарамі толькі Мурманскай вобласці высвеціла – мы наогул не ведаем гэты край. Традыцыйна ў Расіі для адпачынку мы выбіралі што? Крым! А ў паўночным напрамку адпачынак можна дапоўніць пейзажамі Балтыйскага мора – гэта Калінінград, там жа пасёлак Янтарны. Санкцыі сталі дадатковым імпульсам да супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў турыстычным сектары. А чаму б і не? Навошта траціць вялікія грошы на далекія заморскія красоты, калі свае пад бокам!
Безумоўна, я галасую за развіцце ўнутранага турызму. Зрэшты мы дрэнна ведаем Беларусь, а яна тоіць мноства прыгожых мясцін і сюрпрызаў. Вось і рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» накіравана на адкрыццё Беларусі, сваей Беларусі. Лета вялікае, павандраваць па беларускіх мясцінах можна і на выхадных. Называць адрасы не буду, паколькі куды б не завіталі – на Браслаўшчыну, на азеры Віцебшчыны, ў Нарачанскія пейзажы, Белавежскую пушчу – гэта пералік вялікі – усюды сэрца адагрэеце роднымі краявідамі. Дапоўніць можна яшчэ наведваннем замка, дзянькамі ў беларусквй аграсядзібе. Усё роднае, усё сваё.
А зараз зноў звернемся да паўночнага накірунку. Якраз гэтымі днямі ў нас гасцююць тураператары з Мурманскай вобласці. Даводзілася ў студэнцкія гады пабываць мне ў Мурманску. Экзотыка! Адно Паўночнае ззянне – колькі пра яго напісана вершаў, і пабачыць на свае вочы было б нядрэнна! Палярны дзень і белыя ночы – таксама для нас будуць дзіўнай з'явай. А магчымасці ў турыстычным плане гэтага расійскага рэгіёна шырокія: паляванне на кіта, рыбная лоўля экзатычных рыб. Багаты хваёвы лес, зрэшты, як у нас. Побач Карэлія, а там таксама есць што паглядзець. А якая цана пытання, цікаўлюся. Дзесьці тысячу расійскіх рублеў, максімум дзве, каштуе экскурсія. Беларусу па кішэні – гэта 35-70 беларускіх рублеў. Не параўнаць з турэцкімі ды егіпецкімі цэнамі.
Як трапіць можна зараз ў гэты край? Лагістыка тут такая. Пакуль цераз Маскву альбо Санкт-Пецярбург. Самалетам некалькі гадзін, чыгункай праз дзень. Дарэчы, турыстычныя мурманскія фірмы зараз актыўна прабіваюць Арктычны цягнік. Шлях яго праляжа праз Карэлію. І затым праз Санкт-Пецярбург. Мяркуюць апрабаваць яго ўжо ў гэтым турыстычным сезоне.
Калі браць цікавасць расіян да беларускага турызму, то тут варта назваць нашы курортныя мясціны. Нашы санаторыі ведаюць і цэняць расіяне. За якаснае і недарагое лячэнне і добрае абыходжанне персаналу. Зрэшты – гэта наша нацыянальная рыса. Дарэчы, мурманчане аблюбавалі нашы курорты! Яшчэ ім да спадобы нашы аграсядзібы. Зараз ідзе актыўнае вывучэнне беларускага турыстычнага патэнцыялу.
Я расказала толькі пра адзін расійскі адрас, дзе з задавальненнм прымуць турыста-беларуса. Мы зараз рыхтуемся да 9-га Форуму рэгіенаў Беларусі і Расіі. Там абавязкова пойдзе размова пра сацыяльную палітыку ўзаемадзяння дзвюх дзяржаў. Не абыйдуць увагай і турызм, бо гэта тая галіна, якая і вельмі запатрабавана і мае высакародную мэту: аб'яднаць два народы ў любові да роднага краю.