Падзяліцца:
«Па сутнасці. Вакцынавацца ці не?» - Радыёблог Алены Швайко
  • Перадача: Радыёблог
  • Дата: 22.09.2021
«Па сутнасці. Вакцынавацца ці не?» - Радыёблог Алены Швайко
Вось і прыйшла сапраўдная восень: з дажджамі, халадамі і пастаянным прастудным адчуваннем жыцця. А тут яшчэ чацвёртая хваля COVID-19. Прыгадваю летнія дыскусіі сярод знаёмых наконт таго: вакцынавацца альбо не. Канешне, аргументаў супраць прышчэпкі мноства. І довады розныя. Есць і навуковыя з цытатамі ад супервучоных з Англіі і ЗША. І ёсць ад звычайных эпідэміелагаў, якія безумоўна галасуюць за прышчэпку. Для тых, хто перахварэў на COVID-19 Уханьскім штамам, зараз новая пагроза – штам «дэльта». Больш заразны.

Калі браць лічбы, то ў Беларусі на сёння першы кампанент вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш як 1,8 млн чалавек. 1,5 млн чалавек прышчэплены другім кампанентам. Спачатку былі вакцынаваны медыцынскія работнікі. У гэтай катэгорыі больш за 80 працэнтаў прышчэпленых, паколькі яны часцей за іншых кантактуюць з захварэўшымі. Сярод спецыялістаў сацыяльнай сферы больш за 65 працэнтаў вакцынаваных, сярод настаўнікаў – больш за 50 працэнтаў.

Так, ў Беларусь прыйшла чацвёртая хваля COVID-19. Дарэчы, пра гэта гаварылі даўно медыкі. І тут яшчэ каранавірус накладваецца на класічную сезонную эпідсітуацыю, характэрную для Беларусі ў гэту пару года. На жаль, і надвор’е садзейнічае росту захваральнасці. І тут на першы план абароны выходзіць зноў вакцына. Па словах многіх урачоў цяжкіх пацыентаў сярод вакнцыянаваных мала, а вось сярод невакцыянаваных, на жаль, шмат.

Вам, вядома, даводзілася і ў магазінах, розных установах, метро, транспарце бачыць аб’яву– “Уваход толькі ў масках”, альбо “У нас масачны рэжым”. Аб’ява даўняя і не здымаецца. Як мы з вамі выконваем гэтае жыццёвае распараджэнне. Ёсць на гэты конт нават і навуковае абгрунтаванне.

Каля 94% беларусаў у перыяд COVID-19 носяць маскі ў грамадскіх месцах. Такія дадзеныя сацдаследаванняў Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Рэспандэнтам прапаноўвалася назваць тыя асноўныя меры, што прымаюцца імі ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. І вось вынік: больш за 90% насельніцтва агульнаўжывальнымі практыкамі называюць нашэнне масак у грамадскіх месцах (93,9%), а таксама рэгулярнае мыццё рук і выкарыстанне антысептыкаў (91,7%). Больш за тое, тэндэнцыю, што гэтыя нормы замацоўваюцца, пацвярджае яшчэ адно пытанне, якое было дадзена рэспандэнтам. Як яны ставяцца да тых людзей, якія скептычна адносяцца да тых жа масак і захавання сацыяльнай дыстанцыі. І тут, 60% рэспадэнтаў выказалі рэзкую крытыку такіх паводзінаў. Бадай такі маральны аспект вельмі важны. Сёння, сама была сведкай, многія ў магазінах, альбо іншых чэргах крытычна ацэньваюць такія нормы паводзін, калі чалавек знаходзіцца без маскі.

Што рабіць…такая сёння рэальнасць…кавідная. Таксама ў топе практык, што рэгулярна рэалізуюцца насельніцтвам, - абмежаванне наведвання гандлёвых цэнтраў і грамадскіх месцаў, сустрэч з сябрамі і сваякамі, пажылымі людзьмі, абмежаванне выкарыстання грамадскага транспарту і адмена паездак за мяжу. Апошняе, праўда, не вельмі выконваецца. Многія сем’ямі сёлета выязджалі за мяжу адпачываць. Што ж, ультрафіялет быў тады актыўны і кавід не зайшоў на іх тэрыторыю.

Усяго інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук правеў 5 раундаў такіх даследаванняў, звязаных з распаўсюджваннем COVID-19 і стаўленнем насельніцтва да гэтай праблематыкі. Чатыры раунды былі ў 2020 годзе, тады апыталі толькі 600 рэспандэнтаў. У 2021-м было праведзена даследаванне, дзе было 1050 рэспандэнтаў. Усе даследаванні былі праведзены па тэлефоне. Тэлефанавалі жыхарам абласных цэнтраў і Мінска, раённых гарадкоў і жыхарам асобных сельскіх населеных пунктах.

Словам, вакцына, маскі, сацыяльная дыстанцыя, гігіена – галоўныя меры бяспекі падчас гэтай чацвертай хвалі каранавіруса.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: