Гісторыя чалавека. Гісторыя сям'і. Гісторыя краіны... Падзеі Вялікай Айчыннай вайны ўвайшлі ў гісторыю кожнай беларускай сям'і.
Ці сцірае памяць дзіцячыя ўспаміны пра тое, як выжывалі ў ваенны час? Што значыць для шасцігадовага дзіцяці быць угнаным на працу ў Германію? Што значыць «прыгожыя дзеці» ў рэаліях 1941-45 гадоў?..
Пісьменнік ПАВЕЛ ГУШЫНЕЦ – госць вядучай «Сямейнай праграмы» НАСТАССІ ЕРМАЛЮК. Ён сустракаўся са сведкамі страшных падзей, чытаў лісты дзяцей і ўнукаў, шукаў інфармацыю ў краязнаўчых музеях. Нарэшце свет убачылі два зборнікі апавяданняў «Вайна дзяўчынкі Сашы» і «Вайна за нашымі вокнамі».