Падзяліцца:
ПАМЯЦЬ ЖЫВЕ Ў ПАКАЛЕННЯХ – «РАНІЦА З БЕЛАРУСКІМ РАДЫЁ» (аўдыё)
  • Перадача: Будзем разам шоу!
  • Дата: 31.01.2022
ПАМЯЦЬ ЖЫВЕ Ў ПАКАЛЕННЯХ – «РАНІЦА З БЕЛАРУСКІМ РАДЫЁ» (аўдыё)

Беларускі дяржаўны ўніверсітэт ў Год гістарычнай памяці запусціў праект «Памяць жыве ў пакаленнях», накіраваны на захаванне малавядомых, але значных у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны дат, дапаўненне хронікі ваенных гадоў унікальнымі падзеямі, якія паказваюць гераізм і патрыятызм беларускага народа. Распрацоўшчыкі праекта – студэнты і супрацоўнікі гістарычнага факультэта БДУ.

Як адзначае адзін з аўтараў праекта – кандыдат гістарычных навук, дацэнт КУЗЬМА КОЗАК – акцэнт пры правядзенні тэматычных акцый зробяць на прыцягненні школьнікаў, моладзі і знаёмстве іх з гістарычным мінулым праз наведванне памятных трагічных месцаў Беларусі, сустрэчы са сведкамі вайны.

Як з'явілася ідэя і як будзе ўвасабляцца, у госця даведаліся вядучыя «Раніцы з Беларускім радыё» НАСТАССЯ ЕРМАЛЮК і АНДРЭЙ СІНІЦА.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: