На гэтым тыдні ў Мінску адбудзецца дабрачынны фестываль памяці маладой таленавітай піяністкі АЛЁНЫ ЦЭГАЛКА. Канцэрты, аб'яднаныя назвай «Пакуль не ідуць тытры», сталі ўжо традыцыйнымі і збіраюць лепшыя выканальніцкія сілы Беларусі.
Распачне фестываль студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выкананнем Нямецкага рэквіема Іаганэса Брамса, а завершыць канцэрт Сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам ЮРЫЯ КАРАВАЕВА з удзелам салістаў ВІКТАРА ПУЗЫНІ, АЛЯКСЕЯ ПШАНІЧНАГА і АЛЯКСАНДРА МУЗЫКАНТАВА.
Удзельнікі фестывалю памяці АЛЁНЫ ЦЭГАЛКА «Пакуль не ідуць тытры» – загадчык кафедры харавога дырыжыравання БДАМ ІНЭСА БАДЗЯКА і каардынатар АЛЕНА ЛЯНЬКОВА – госці аўтара праекта «Творчы вечар» ВІКТАРА КІСЦЯНЯ.
Праграма за 22 лютага ў 21.05.