Падзяліцца:
Пашана дзятлаўскім жанчынам за хлебны каравай – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 11.09.2023
Пашана дзятлаўскім жанчынам за хлебны каравай – «Свая зямля»

На фінішы жніва Беларускае радыё разам з надзейнымі партнёрамі – Мінсельгасхарчам, Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК і Беларускім саюзам жанчын – па новым адрасе правялі рэспубліканскую акцыю «Жанчыны на жніве-2023». У Дзятлаўскім раёне ацанілі ўклад 11 лепшых працаўніц сельгаспрадпрыемстваў у агульныя здабыткі ўборачнай.

Гэты сезон для хлебаробаў быў на старце складаным, а па выніках стаў пераможным. У чарговы раз прырода выпрабоўвала на вытрымку і прафесіяналізм. Надзейнае плячо ў эксперыментах, адаптацыі сучасных тэхналогій, а таксама дапрацоўцы збожжа падставілі жанчыны – аграномы, брыгадзіры, загадчыцы складоў і сталовых. Іх творчы падыход да гаспадарання на зямлі пераймаюць мужчыны – спецыялісты і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Разам яны аб'яднаны агульнымі клопатамі, каб на стале ў кожнага быў хлеб і да хлеба было ўсе неабходнае ў Беларусі.

Які рэкорд упершыню ўстанавілі на жніве? Якія культуры далі добры ўраджай? Якія стравы надаюць сіл і бадзёрасці? Якія ўзнагароды атрымалі лепшыя жанчыны? Якія прыёмнікі дапамогуць трымаць сувязь з любімым радыё?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 9 верасня ў 6.25, паўтор у 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: