Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» СЯРГЕЙ РАЧКОЎСКІ і намеснік старшыні ГАННА ХАРУТА – у праграме «Актуальны мікрафон» ПАЎЛА ЛАЗОВІКА і АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ.
Аўтапрабегі, добраўпарадкаванне помнікаў і гістарычных мясцін, дабрачынныя акцыі і спартыўныя праекты – удзельнікі гэтай арганізаціі не толькі словамі, але і рэальнымі справамі паказваюць, як можна любіць Радзіму. Госці адказалі на пытанні радыёслухачоў і расказалі, дзе бяруць ідэі, аўтамабільнае паліва, працоўны інструмент і матэрыялы для ажыццяўлення патрыятычных ініцыятыў.