Падзяліцца:
«Персікі і абрыкосы таксама будуць у новым садзе» – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 27.11.2023
«Персікі і абрыкосы таксама будуць у новым садзе» – «Свая зямля»

Сёлета рэспубліканская акцыя «Сад надзеі-2023» праходзіла ў Лунінецкім раёне. Два фруктовых сада закладзены ў Мікашэвіцкім філіяле раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Лунінецкім сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Арганізавалі і правялі акцыю традыцыйна Беларускае радыё, Мінсельгасхарч, Інстытут пладаводства НАН Беларусі, прафсаюз работнікаў АПК, Беларускі саюз жанчын, асацыяцыя «Белсадгадавальнік», клуб «Паўночны вінаград». На месцы далі адкрытыя ўрокі па пасадцы і догляду за маладымі культурами. Уручылі гаспадарам садоў каштоўныя падарункі, грашовыя сертыфікаты і ад Беларускага радыё шматканальныя прыёмнікі.

Якія сарты ўстойлівыя да хвароб і шкоднікаў? Калі будзе першы ўраджай? Што за планы ў юных садаводаў?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 25 лістапада ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: