Начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці АНДРЭЙ ГЛАДКІ і старшы інспектар аддзялення ІРЫНА САПУНОВА – госці вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» АЛЕНЫ ДАВІДОВІЧ і ВІКТОРЫІ УРБАНОВІЧ.
Якія парады ДАІ будзе нялішнім узгадаць ў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху і напярэдадні восеньскіх школьных канікулаў, як выглядае агульная сітуацыя на гарадскіх і вясковых дарогах, як тэхнічны прагрэс дапамагае дыялогу вадзіцеляў, пешаходаў і іншых удзельнікаў руху?