Сёння размова ў спецыяльным праекце «Эфірны летапіс» пойдзе пра Уладзіміра Мулявіна, народнага артыста Беларусі і СССР. У беларускае нацыянальнае мастацтва Уладзімір Георгіевіч увайшоў са сваёй адметнай творчай і мастацкай накіраванасцю, асаблівым стылем, якім змог дапоўніць і ўзбагаціць народную песенную творчасць і эстрадную музыку.
Нарадзіўся Мулявін ў 1941 годзе ў Свярдлоўску, зараз гэта Екацерынбург, у простай працоўнай сям’і. Скончыў школу васьмігодку і паступіў у Свярдлоўскае музычнае вучылішча на аддзяленне струнных народных інструментаў. На 2 курсе Уладзіміра Мулявіна адлічылі з вучылішча з-за захаплення джазам, але потым усё ж такі прынялі на вучобу. Як музыкант-гітарыст Уладзімір Мулявін пачаў выступаць яшчэ падчас вучобы. У фондах беларускага радыё захавліся успаміны народнага артыста Беларусі і СССР. Год запісу 1976.
«Калі прыехаў у Беларусь, я пазнаёміўся з народнай музыкай, з народнымі песнямі і, вядома, яны пакінулі глыбокі след», – казаў Уладзімір Мулявін.
За значны ўклад у развіццё беларускага эстраднага мастацтва Уладзімір Мулявін стаў лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў.
Больш цікавага ў нашым тг-канале: https://t.me/belradio_1