Падзяліцца:
Появился человек, который действительно болеет за то, чтобы у государства была армия
  • Перадача: Дыялогі пра галоўнае
  • Дата: 21.10.2024
Появился человек, который действительно болеет за то, чтобы у государства была армия

У эфіры новага спецпраекта Беларускага радыё «Дыялогі пра галоўнае» патрыярх беларускай ваеннай журналістыкі Леанід ДУБАНЕВІЧ узгадаў эпізод з 1990-х – паездка толькі што абранага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на Барысаўскі танка-рамонтны завод.

Там тады на ўсю моц ішло знішчэнне савецкай бронетэхнікі. Што больш каштоўнае – адпраўлялі на Захад, што менш – пакідалі сабе на металалом.

«Прэзідэнт хадзіў, глядзеў, і твар у яго станавіўся ўсё больш суровым і суровым... А потым яму паказалі, што ж яны робяць з гэтых танкаў. Калёсы, нейкія тачкі. Ён кажа: “Гэта ж залатыя калёсы! Каткі танкавыя, сталь браніраваная. Што на ёй вазіць, гной?! А хамуты вы з чаго будзеце рабіць – са шкуры былых вайскоўцаў?»

Спецпраект Яўгена Мялешкі «Дыялогі пра галоўнае» – рэальныя гісторыі ад палітыкаў і журналістаў, спартсменаў і грамадскіх дзеячаў аб працы з Прэзідэнтам.

У эфіры – кожную пятніцу ў 15:30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: