Падзяліцца:
Пра эмоцыю ў жыцці і мастацтве… – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 23.06.2022 (аўдыё)
  • Перадача: Творчы вечар
  • Дата: 23.06.2022
Пра эмоцыю ў жыцці і мастацтве… – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 23.06.2022 (аўдыё)

«Эмацыянальны свет аўтара: аспекты творчасці» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Будзем разважаць пра эмоцыю ў жыцці і мастацтве, што новага для разумення паэтычнага твора дае эматыўны аналіз, наколькі распрацавана гэта тэма ў сучасным літаратуразнаўстве.

Згадаем унікальную кнігу доктара філалагічных навук Святланы Калядка «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі», за якую, дарэчы, у 2019-м годзе аўтар стала лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства». Разам з ёю ў «Творчым вечары» бярэ ўдзел паэтэса і перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Аксана Данільчык.

Вершы Максіма Танка і Яўгеніі Янішчыц гучаць у выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч. Запісы з фондаў Беларускага радыё 2012 і 2018 гадоў.

Эфір за 23 чэрвеня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: