Падзяліцца:
Пра камп'ютарную залежнасць // Сямейная праграма (аўдыё)
  • Перадача: Сямейная праграма
  • Дата: 07.04.2021
Пра камп'ютарную залежнасць // Сямейная праграма (аўдыё)

У ХХІ стагоддзі складана ўявіць сабе жыццё без камп'ютара. Віртуальная рэальнасць трывала заснавалася ў нас дома, і кожны дзень захоплівае ў свой палон усё новых людзей. У адпаведнасці з рознымі даследаваннямі, інтэрнэт-залежнымі сёння з'яўляюцца каля 10% карыстальнікаў ва ўсім свеце.

Міжнародная класіфікацыя хвароб не ўтрымлівае дыягназу “камп'ютарная залежнасць”, хаця штогод падымаецца пытанне аб уключэнні гэтага тэрміна ў спіс. Многія ўрачы лічаць залежнасць ад камп'ютараў менавіта захворваннем, нараўні з алкагалізмам і наркаманіяй. У Германіі правялі эксперымент, у ходзе якога двум дзясяткам чалавек паказвалі скрыншоты з іх любімых камп'ютарных гульняў. Рэакцыя людзей аказалася ідэнтычнай той, якая назіраецца ў алкаголікаў і наркаманаў, калі ім паказваюць бутэльку спіртнога або дозу наркотыка.

Камп'ютарную залежнасць з загадчыцай кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, кандыдатам псіхалагічных навук НАТАЛЛЯЙ ПУЗЫРЭВІЧ абмеркавала вядучая «Сямейнай праграмы» ТАЦЦЯНА ГУЛЕЙКА.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: