Падзяліцца:
Прафесія афіцэра - Адукацыя.by
  • Перадача: Адукацыя.BY
  • Дата: 23.02.2021
Прафесія афіцэра - Адукацыя.by

95-ы дзень нараджэння адзначае сёлета ваенны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Да 1931-га курс па дапрызыўнай падрыхтоўцы студэнтаў на кафедры выкладаў будучы маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў. Ён у той час праходзіў службу ў Беларускай ваеннай акрузе. З 1936-га года асноўнай формай работы са студэнтамі на ваеннай кафедры сталі практычныя заняткі ў аўдыторыях, ціры і ў полі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны заняткі спыніліся і аднавіліся толькі праз два гады. Да 2003 на ваеннай кафедры праходзілі навучанне толькі афіцэры запасу. 18 гадоў таму яна пераўтворана ў ваенны факультэт і пачала рыхтаваць кадравых ваенных. Якая яна – ваенная адукацыя, хто можа стаць афіцэрам і якое паўсядзённае жыццё курсантаў? Пра гэта і пойдзе наша размова.

Ваенфак БДУ - лепшы сярод профільных устаноў

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – лідар у адукацыйнай сістэме нашай краіны. Таму і ваенны факультэт імкнецца трымаць марку. Цікавы факт: ён быў неаднарозова прызнаны лепшым сярод профільных факультэтаў у ВНУ Беларусі. На сёння курсанты навучаюцца па 5 спецыяльнасцях – хімічная і радыяцыйная бяспека, правазнаўства, геаінфармацыйныя сістэмы, прыкладная крыптаграфія і міжнародныя адносіны ў ваеннай і інфармацыйнай сферах. Рыхтуецца і шостая - міжнародная аналітыка. Расказвае намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце Андрэй Бахар.

Сярод выкладчыкаў – людзі, якія прайшлі службу ва Узброеных Сілах. Такім чынам, яны перадаюць той вопыт, які атрымалі самі. Асноўная задача – зрабіць праграму навучання актуальнай і пасля выпуску курсантаў праз 4 гады.

Поўнае дзяржзябяспячэнне

Курсанты знаходзяцца на поўным дзяржзабеспячэнні, для іх створаны камфортныя ўмовы для жылля (замест казарм – звычайныя інтэрнаты), заняткаў спортам і, вядома, ўмовы для атрымання ведаў. Адзначае намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Алег Гаргуль.

Стаць курсантам ваеннага факультэта не так проста – высокі прахадны бал (больш за 300), добры медыцынскі і фізічны стан. Да таго ж, арыенцір для факультэта – не колькасць, а якасць. Самыя вялікія групы курсантаў – каля 10 чалавек. Тлумачыць намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце Андрэй Бахар.

Каб паспрабаваць паступіць на ваенны факультэт, абітурыенту неабходна найперш звярнуцца ў камісарыят па месцы прапіскі, там падаць адпаведную заяву да 1 красавіка. А каб вызначыцца са спецыяльнасцю, можна зайсці на старонку факультэта ў інтэрнэце.

Важны складнік навучання - адаптацыя

Тых курсантаў, якія паступілі, чакаюць не толькі ваенныя спецыяльнасці. Адна з асаблівасцей – агульныя пары, кажучы слэнгам, з «цывільнымі» студэнтамі. Да размовы далучаецца курсант 4 курса Уладзіслаў Кірыленка.

Вельмі важна, каб курсант адаптаваўся да ваеннага ладу жыцця. Таму першыя два этапы пасля паступлення – гэта курс маладога байца і прысяга. Першакурснік Мікіта Іваніцкі вучыцца на ваеннага дыпламата. З выбарам прафесіі ён вызначыўся яшчэ падчас вучобы у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы. Установа дапамагла маладому чалавеку раскрыць навуковыя і творчыя здольнасці. А гэта дапаможа і на ваенным факультэце БДУ. 

Сёння выпускнікі ваеннага факультэта БДУ служаць у Міністэрствах абароны, ўнутраных спраў, Дзяржаўным пагранічным камітэце. Безумоўна, важным складнікам паспяховай працы пасля альма-матар для курсантаў з'яўляецца вытворчая практыка. Пасля першага курса – гэта пашыраны курс маладога байца, а вось на астатніх – курсантам прапануюць атрымліваць навыкі па спецыялізацыях. Расказвае Уладзіслаў Кірыленка.

Аўтарытэт у грамадстве

Прафесія афіцэра заўсёды была аўтарытэтнай ў грамадстве. А афіцэрская служба – гэта магчымасць знайсці для сябе годную прафесію, якую выбіраюць адзін раз і назаўжды.

На гэтым «Адукацыя.бай» развітваецца з вамі.Ёсць цікавая тэма для праекта? Дасылайце яе на нашы старонкі ў сацыяльных сетках. Усе выпускі праекта даступныя на сайце радыё.бел. Да сустрэчы ў эфіры!

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов: