На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё – прэм'ера кампазіцыі «Мы жывём, каб вяртацца...» паводле вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі паэта Анатоля Вярцінскага.
Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Няхай будзе утульна душы, думна галаве і светла на заўтрашні дзень.
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» за нядзелю, 1 снежня ў 23.00.