На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё – прэм'ера кампазіцыі «Паміж Ільянскіх берагоў...» паводле вершаў пісьменніцы Іны Фраловай.
Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Светлых вам думак і добрых памкненняў!
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» за 20 кастрычніка ў 23.00.