У нядзелю на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучала прэм'ера кампазіцыі «Сава, Асёл ды Сонца» паводле вядомых баек народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.
Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Прэм'ера падрыхтавана да 130-годдзя класіка беларускай літаратуры.
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» за 5 красавіка ў 23.00.