У нядзелю на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучала прэм'ера кампазіцыі «Беларусь – мая доля» паводле вершаў паэта Васіля ЖУКОВІЧА.
Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Хай ваша душа не стамляецца адгукацца на праявы хараства, якое нясе ў сабе паэтычнае слова!
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» за 30 сакавіка ў 23.00.