Падзяліцца:
Программа социально-экономического развития Беларуси. Основные направления - Общество и власть (аудио)
  • Перадача: Грамадства і ўлада
  • Дата: 20.01.2021
Программа социально-экономического развития Беларуси. Основные направления - Общество и власть (аудио)

Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бліжэйшыя 5 гадоў прэзентавалі ў Мінску. Пакуль гэта контуры будучага дакумента. Ён будзе абмеркаваны і канчаткова выпрацаваны пасля Усебеларускага народнага сходу. У прыярытэце 4 напрамкі: моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр і шчаслівая сям’я. Некаторымі ацэнкамі праграмы і працэсам яе фарміравання з Беларускім радыё падзяліўся кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка:

«Мы ўпершыню пачулі прапановы міністэрстваў ужо выкладзеныя і асэнсаваныя, і яны выносяцца на абмеркаванне...

Працавала даволі маладая каманда міністраў, бачны ўдумлівы падыход. І важна, у першую чаргу, тое, што з намі раяцца, гэта выносіцца на абмеркаванне, у тым ліку ў рэгіёнах. Будзе абмяркоўвацца ў СМІ. Важна, што гэтыя прапановы будуць улічвацца на Усебеларускім народным сходзе і толькі затым будуць прымацца рашэнні...

Яшчэ адзін аспект, які звяртае на сябе ўвагу, – ва ўсім свеце адбываецца стагнацыя, ужо складана назваць краіны, дзе не праходяць масавыя абурэнні жорсткімі каранціннымі мерамі. А мы абмяркоўваем праграму развіцця. Разумееце, гэта выдатна, калі людзі думаюць аб развіцці... Вельмі важна мець пасыл у будучыню. Мы павінны акрэсліць вобраз будучыні ў новым свеце, які змяніўся. Гэта наша задача!..

Свет мяняецца настолькі хутка і не ў лепшы бок, што калі мы як дзяржава не знойдзем нейкія новыя асновы для свайго функцыянавання, то мы як асобы ў гэтым свеце згубімся...»

Працяг у аўдыёфармаце.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: