Паводле думкі аднаго з паэтаў-філосафаў, «каштоўнасць спадчыны не ў суме экспанатаў, а ў здольнасці гэтых экспанатаў адгукацца, у рэху, якое прамаўляе да сучаснікаў іхнімі ж галасамі».
Рэха радкоў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа даўно спалучыла два стагоддзі: ХХ і ХХІ-е. А калі згадваць праекты паводле творчасці класікаў, то асаблівая роля ў гэтым музеяў, якія з’яўляюцца не толькі захавальнікамі спадчыны, але і духоўным эпіцэнтрам усіх падзей, звязаных з лёсам пісьменнікаў.
«Прыцягненне далёкіх зорак» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госці студыі – кіраўнікі трох музеяў беларускіх класікаў: дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс і загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі.
«Творчы вечар» за 21 студзеня ў 21.05.