Загадчыца кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, кандыдат псіхалагічных навук, крызісны псіхолаг НАТАЛЛЯ ПУЗЫРЭВІЧ – госця вядучай «Сямейнай праграмы» ТАЦЦЯНЫ ГУЛЕЙКА.
Якія этапы развіцця праходзіць сям'я і якія складнікі ўзаемаадносін самыя важныя? Ці праўда, што «каханне жыве тры гады», як ставіцца да цяжкасцей і перашкод і што рабіць з сіндромам «спусцелага гнязда»? Каму па сілах расправіць «складку часу» і каму камфортна ў грамадзянскім шлюбе?