Падзяліцца:
Птушкаводы дабаўляюць у якасці – «Свая зямля»
  • Перадача: Свая зямля
  • Дата: 01.12.2025
Птушкаводы дабаўляюць у якасці – «Свая зямля»

У Беларусі птушкагадоўля з'яўляецца адной з тых галін сельскай гаспадаркі, што інтэнсіўна развіваюцца. 38 спецыялізаваных прадпрыемстваў дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці сёння гарантуюць дынамічны рост вытворчасці і закрыццё патрэб беларусаў у высокаякаснай прадукцыі. Узровень самазабяспечанасці па мясу птушкі складае 158%, па яйках – 126%.

Сёлета на птушкафабрыках вядзецца рэалізацыя сямі інвестыцыйных праектаў. У Мінскай вобласці створана 116 рабочых месцаў. Наладжана вытворчасць мяса індычкі.

Як імпартазамяшчэнне павышае рэнтабельнасць продажаў? На якія навінкі расце попыт? Дзе прадукцыя з птушкі паказвае канкурэнтаздольнасць?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» за 29 лістапада ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: