- Перадача: Эфірны летапіс
- Дата: 11.05.2022
Сёння наша размова пра вяшчанне Беларускага радыё на замежныя краіны. З гэтай мэтай была створана адпаведная галоўная рэдакцыя вяшчання. Пачынаючы з 11 мая 1962 года Беларускае радыё штодзенна вядзе перадачы для суайчыннікаў, якія жывуць за межамі краіны.
Пачыналася міжнароднае вяшчанне Беларускага радыё з дзвюх гадзін у суткі і перадачы гучалі толькі на беларускай мове. З 1985 года вядзецца вяшчанне на нямецкай мове. У архівах дома радыё захавалася інтэрв’ю адной з першых супрацоўніц рэдакцыі вяшчання на нямецкай мове – Генрыетай Белавер. Год запісу 1988.
Асноўная задача рэдакцыі – пераканаўча і зразумела расказваць замежным слухачам пра дасягненні Беларусі ва ўсіх галінах эканомікі і культуры, умацоўваць сувязь паміж родным краем і тымі людзьмі, якіх некалі закінула жыццё далека ад бацькаўшчыны. З 2002 да 2019 года міжнародным радыё «Беларусь» кіраваў вядомы журналіст і паэт Навум Гальпяровіч. Менавіта пры ім міжнароднае вяшчанне Беларускага радыё папоўнілася пяццю мовамі – польскай, кітайская, арабскай, французскай і іспанскай.
Сёння вяшчальная сетка радыё «Беларусь» на 9 мовах. Ёсць і інтэрнэт-вяшчанне ў рэжыме рэальнага часу штодня. Расказвае галоўны дырэктар міжнароднага радыё «Беларусь» Валерый Радуцкі.
Замежнае вяшчанне Беларускага радыё зрабіла з часу свайго заснавання істотныя і важкія крокі ў міжнародным эфіры. Радыё «Беларусь» стала паўнацэнным каналам, які ведаюць і слухаюць у многіх краінах свету. Яно па праве з’яўляецца паслом добрай волі, мостам дабрасуседства і сяброўскіх стасункаў паміж народамі.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: