«Праз салідарнасць і супрацоўніцтва – да міру і бяспекі» – дэвіз старшынства Беларусі ў АДКБ. Прааналізуем: чаму пытанне бяспекі сёння пад №1, якія прычыны сучаснага супрацьстаяння і якія далейшыя крокі для гарантавання бяспекі на еўразійскай прасторы.
Сёлета пачалося святкаванне 80-годдзя вызвалення населеных пунктаў Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вёска за вёскай, горад за горадам.
Нягледзячы на санкцыі з боку заходніх краін і спробы абмежаваць Беларусь у міжнародным гандлі – мы знаходзім новых партнёраў на афрыканскім кантыненце. Далёкая дуга – адзін з прыярытэтаў года.
Удалося актывізаваць дыялог з краінамі, дыпламатычныя адносіны з якімі даўно прайшлі праверку на трывалась. Супрацоўніцтва з Расіей і Кітаем выходзіць на новы ўзровень.
Як вынік міжнародных камандзіровак на вышэйшым і высокім узроўні – растуць эканамічныя паказчыкі краіны і дабрабыт беларусаў. Тэмпы эканамічнага росту складваюцца вышэй сусветных – канстатуюць ва Урадзе.
Год стаў важным для энергасістэмы краіны. Сёлета цалкам рэалізаваўся праект, пачаты 20 гадоў таму: поўнасцю ўведзена ў строй Беларуская атамная электрастанцыя.
Апошнія дні адыходзячага года заўсёды насычаны на добрыя справы! Раскажам пра яскравую кульмінацыю дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» у Палацы Рэспублікі з удзелам кіраўніка дзяржавы. На навагодняе свята запрасілі амаль 2 з паловай тысячы дзяцей.