Падзяліцца:
«Радиофакт» с Александром Шустером, 11.03.2020 (аудио)
  • Перадача: Радыёфакт
  • Дата: 11.03.2020
«Радиофакт» с Александром Шустером, 11.03.2020 (аудио)

Асноўныя тэмы:

Крок у дарослае жыццё – у Палацы Незалежнасці юным беларусам ўручылі першыя пашпарты.

Дзярждума Расіі ў другім чытанні прыняла папраўкі ў Канстытуцыю. Чым прадыктаваны змяненні і якія рэформы чакаюць вертыкаль улады – каменціруе наш палітычны эксперт Сяргей Кізіма.

Што адбываецца з курсамі валют і як павядуць сябе далей цэны на нафту? Прагноз ад эканаміста Георгія Грыца.

Для паездак па горадзе і на далёкія адлегласці – першыя электрамабілі «Джылі» паступілі на завод «БелДжы».

Унікальная аперацыя! Беларускія ўрачы першымі ў свеце за адзін раз перасадзілі нырку і прыбор, які дазваляе кампенсаваць страту слыху.

Новыя тэхналогіі ў самым старажытным горадзе – у Полацку мадэрнізуюць вулічнае асвятленне па праекце, які стане ўзорным.

100-ты сезон і стагоддзе з дня заснавання. Раскажам, як рыхтуецца да юбілею Купалаўскі тэатр.

Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: