Асноўныя тэмы:
Рост залатога запасу і запавольванне інфляцыі – падведзены першыя эканамічныя вынікі мінулага года.
24 праекты на 390 млн еўра – на што ідуць грошы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця?
Цэнтр гібрыднай кардыяхірургіі з'явіцца ў Мінску. Пра новую методыку, якая выратоўвае жыцці – наш рэпартаж.
«Сямейны капітал» і іншыя меры падтрымкі шматдзетных сем'яў абмяркуем са старшынёй «Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў».
Новы клопат для ўрадаў – тэхналогія «дзіпфэйк» становіцца ўсё больш папулярнай і перастае быць забавай.
Пагроза для творчых прафесій? У Беларусі пратэсціруюць штучны інтэлект, які можа ствараць тэксты.
«Джокер» у оскараўскай калодзе! Самая прэстыжная кінапрэмія аб'явіла намінантаў. Якія фільмы прэтэндуюць на ўзнагароды? Раскажам!
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.