Асноўныя тэмы:
Яшчэ адзін крок да патаннення «шэнгена». Еўрапарламент адобрыў пагадненне з Беларуссю аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі.
Працэнты па крэдытах стануць менш. Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання.
Падтрымка ва ўмовах пандэміі. Што робіцца для пераадолення наступстваў спаду дзелавой актыўнасці і для максімальна хуткага і эфектыўнага яе аднаўлення?
У залежнасці ад выніку тэста. Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла парадак падаўжэння і скарачэння тэрмінаў знаходжання ў самаізаляцыі.
Крэатыўныя і карысныя праекты ад студэнтаў. Фінал конкурсу Startup Heart у БДУ сёлета правядуць анлайн.
Таксама раскажам, які горад стане культурнай сталіцай Беларусі ў наступным годзе і што будзе ў новым эпізодзе нашага анлайн-праекта «Сакрэты Дома радыё».
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і навор'е.