Асноўныя тэмы:
Пакет дакументаў па развіцці еўразійскай інтэграцыі і ратыфікацыя міжнародных дамоў. Дэпутаты збяруцца на пасяджэнне вясенняй сесіі.
Адкрыць невялікія крамы і аднавіць заняткі ў школах. Германія заявіла аб змякчэнні каранціна з 4 мая.
185 адзінак тэхнікі прадставяць Узброеныя Сілы на парадзе ў гонар юбілею Вялікай Перамогі. Раскажам, як праходзяць трэніроўкі.
Не дапусціць распаўсюджвання пажараў! Лясная ахова перайшла на працу ва ўзмоцненым рэжыме.
Пачуць незадаволеных кліентаў і адсачыць работу прадаўцоў. У сталіцы распрацавалі тэхналогію па распазнаванні эмоцый.
Напамін пра Тайную Вячэру. У праваслаўных сёння Вялікі чацвер.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.