Асноўныя тэмы:
Укараняць новыя тэхналогіі ў сувязі са зменамі клімату. Новы Міністр сельскай гаспадаркі назваў задачы, што стаяць перад АПК.
Заложнікі пандэміі. Раскажам, што рабіць беларусам, якія затрымаліся ў розных краінах з-за адмены рэйсаў і закрыцця межаў.
Нафтавы транзіт. Яшчэ адзін цягнік з сыравінай адправіўся ў Наваполацк з порта Клайпеды.
Прадаваць беларускае. Як павысіць долю прадукцыі айчынных вытворцаў у гандлёвых сетках, абмеркавалі ў Брэсце.
Зрабіць умовы для жыцця ідэальнымі. Форум «разумных гарадоў» пройдзе ў Мінску.
Карэкцыя – для агрэсара, адзіны орган – для каардынацыі. Міліцыя прапануе змены ў законы па пытаннях прафілактыкі хатняга насілля.
Упершыню ў гісторыі арганізатары «Еўрабачання» абвясцілі аб адмене 65-га штогадовага музычнага конкурсу.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.