Асноўныя тэмы:
Кадравы дзень у Прэзідэнта – прызначаны новыя кіраўнікі шэрагу сілавых структур.
Федэрацыя прафсаюзаў рыхтуецца правесці восьмы з'езд, намечаны тэрмін – канец лютага.
Тыдзень навукі працягваецца ў нашай краіне. Што стварылі айцішнікі для ўрачоў і як у Нясвіжскім раёне ідуць на рэкордныя надоі, – раскажам.
З-за анамальна цёплага студзеня зацвілі кветкі і дрэвы, а ў лясах прачнуліся мядзведзі. Наколькі гэта небяспечна, спыталі ў вучоных.
З марай пра Токіо. Зборная Беларусі прайграла іспанцам і страціла шанец на выхад у паўфінал чэмпіянату Еўропы, але яшчэ можа трапіць у алімпійскую кваліфікацыю.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.