Асноўныя тэмы:
Апошні крок да спрашчэння візавага рэжыму – Савет ЕС зацвердзіў пагадненне з Беларуссю, бакам засталося абмяняцца дакументамі аб ратыфікацыі.
Пандэмія – форс-мажор, але Форум рэгіёнаў – па раскладзе. Як каронавірус паўплываў на эканамічныя стасункі Беларусі і Украіны?
Падаткавыя льготы, крэдыты і адтэрміноўкі выплат. Як рэалізуецца ўказ Прэзідэнта аб падтрымцы эканомікі на месцах? Рэпартаж з Магілёўскай вобласці.
Калі сарваўся адпачынак. Як беларусы вяртаюць грошы за паездкі, якія не адбыліся?
З карысцю правесці вольны час летам. Для дзяцей сёння пачынаецца медыяпраект «Нясумныя канікулы».
Што рабіць, калі сутыкаешся з інтэрнэт-тролямі і кібербулінгам, расказалі на вэбінары ЮНІСЕФ. Парады выслухала наша Надзея Скараход.
«Невядомы Ван Гог». У Гомелі адкрылася выстава лічбавых рэпрадукцый карцін знакамітага мастака.
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.