Асноўныя тэмы:
Прэзідэнт адправіў у адстаўку дзеючы ўрад, але запэўніў: склад кабінета зменіцца нязначна.
Новы ўзровень дыпламатычных адносін. Прыбыццё ў Мінск пасла ЗША чакаецца гэтым летам.
Правы інвалідаў і атрыманне грамадзянства. Дэпутаты сёння разгледзяць змены ў некаторыя законы.
Каб выратаваць дзіця. Беларускія кардыяхірургі правялі ўнікальную аперацыю, якую раней не рабілі ні ў адной клініцы свету.
Пакуль не палепшыцца эпідэмічная сітуацыя, набор у дзіцячыя садкі будзе абмежаваны.
Экзотыка на беларускай глебе. Пад Маладзечна ў прамысловых маштабах будуць вырошчваць фундук.
«Паўлінка ў Акопах». Новы інтэрактыўны праект плануюць запусціць на тэрыторыі філіяла Дома Купалы.
Па даўжыні веладарожак і колькасці пракатных станцый. Мінск у тройцы самых веласіпедных гарадоў СНД!
Навіны з жыцця краіны і свету больш падрабязна, а таксама пра спорт і надвор'е.